• Advanced SystemCare Free 5.1.x
Бясплатная праграма, якая мае мноства модуляў для аптымізацыі, наладкі й падвышэння прадукцыйнасці кампутараў пад кіраваннем апэрацыйных сыстэмаў Windows. Дзякуючы магчымасцям Advanced SystemCare можна ачышчаць кампутар ад шпіёнскіх і рэкламных праграмаў, выяўляць і загадзя ўхіляць магчымыя пагрозы сістэме, выпраўляць абмылы ў сыстэмным рэестры, выдаляць часовыя й непатрэбныя файлы, кіраваць спісам самазагрузкі прыкладанняў, аптымізаваць працу сістэмы.
Скапіюйце тэкставыя файлы ў адпаведныя тэчкі ў тэчцы праграмы, затым абярыце ў наладах інтэрфэйсу беларускую мову.
• Ashampoo Anti-Malware 1.2.x
Камэрцыйнае прыкладаньне для выяўленьня й выдаленьня розных шпіёнскіх модуляў і іншых шкоднасных праграмаў. Ashampoo Anti-Malware змагаецца з пагрозамі бясьпекі тыпу: Keylogger, Trojans, Rootkits, Worms, Viruses, Bots, Dialer, Spyware, Adware, Hijacker, Tracking Cookies. Беларуская мова ўбудавана ў праграму.
• Ashampoo ClipFinder HD 2.23
Ashampoo ClipFinder HD падае вэб-відэа ў выглядзе, як яно павінна быць. Пошук у 15 відэа-парталах адразу ці толькі ў абраных, прагляд відэа, канвертаванне і захаванне на цвёрды дыск Вашага кампутара адным клікам.
• Ashampoo Core Tuner 1.21
Камэрцыйная праграма, якая дазваляе аптымізаваць прадукцыйнасьць шмат'ядравага працэсара. Windows не заўсёды добра кіруе некалькімі ядрамі, з-за чаго Вы не атрымліваеце
рэальную магутнасьць і прадукцыйнасьць ад набытага працэсара. Дадзеная праграма дазваляе выправіць сітуацыю, аптымізаваўшы прадукцыйнасьць CPU.
Беларуская мова ўбудавана ў праграму.
• Ashampoo Gadge It 1.0
Ashampoo Gadge It дазволіць Вам ствараць індывідуальныя настольныя прыкладанні (гаджэты) і меню аглядальніка нават для Windows XP. З гаджэтам вы атрымваеце просты і хуткі доступ да, прыкладам, тэчкі з абраным відэа і часта наведванымі вэб-сайтамі, ці Вы зможаце адправіць электронны ліст проста з працоўнага стала. Кнопкі ў гаджэтах могуць быць злучаны з некалькімі функцыямі.
• Ashampoo GetBack Photo 1.0.1
Праграма прапануе хуткае аднаўленне фатаграфій з розных запамінальных прылад усяго за некалькі крокаў.
• Ashampoo HDD Control 2.09
Камэрцыйная праграма для кантролю за станам цьвёрдых дыскаў. Выконвае абслугоўваньне HDD, дазваляе прадухіліць патэнцыйныя адмовы й непаладкі перш, чым яны адбудуцца. Кантралюе стан цьвёрдых дыскаў у рэальным часе.
Беларуская мова ўбудавана ў праграму.
• Ashampoo Movie Menu 1.0.1
Ashampoo Movie Menu дазваляе ствараць уласныя меню для DVD і Blu-Ray адным пальцам. З мудрагелістымі тэмамі меню і элементамі дызайну прафесійны выгляд гарантаваны.
• Ashampoo MyAutoplay Menu 1.x
Камэрцыйная праграма для стварэньня самаадчынянага мэню для CD- й DVD-кружэлкаў, флеш-дыскаў, якія ўтрымоўваюць рознае зьмесьціва.
Беларуская мова ўбудавана ў праграму.
• Ashampoo Photo Optimizer 4.0.1
Ashampoo Photo Optimizer 4 - аптымізацыя фота і іншых выяваў адным клікам, стварэнне ўражальных эфектаў у вашых фатаграфіях - вельмі просты, зручны і лёгкі ў выкарыстанні нават для неспрактыкаваных карыстачоў.
• Ashampoo Red Ex 1.0
Ashampoo Red Ex - праграма для выдалення эфекту чырвоных вачэй і ператварэння лічбавых малюнкаў у дасканалыя ўспаміны.
• Ashampoo Slideshow Studio HD 2.0.4
Стварэнне слайд-шоу з лічбавых фота, з даданнем спецэффектаў для пераходаў, тытраў, фонавай музыкі, субтытраў. Запіс атрыманага слайд-шоу на DVD, ці загрузка на YouTube.
• Ashampoo Undeleter 1.10
Ashampoo Undeleter - простае аднаўленне выпадкова выдаленых файлаў
• Ashampoo UnInstaller 4.x
Дзьве вэрсіі камэрцыйнае ўтыліты з простым інтэрфейсам для адсочваньня й рэгістрацыі зьменаў, уносных у АС Windows усталявальнымі праграмамі. Дапамагаюць карэктна
выдаляць праграмы, не пакідаючы пасьля іх сьлядоў у сыстэме.
Беларуская мова ўбудавана ў праграмы.
• Ashampoo Video Styler 1.x
Ashampoo VideoStyler - праграма для паляпшэння вашых відэа. З яе дружалюбным інтэрфейсам, шматлікімі функцыямі і фільтрамі вы лёгка ператворыце свае відэа ва ўражальныя фільмы.
• Ashampoo WinOptimizer 8.x
Камэрцыйныя пакеты праграмаў, якія дазваляюць аптымізаваць апэрацыйную сыстэму за конт яе наладкі й ачысткі. Складаюцца з утылітаў для ачысткі цьвёрдага дыска й
сыстэмнага Рэестру, модуля для забесьпячэньня абароны прыватнае інфармацыі шляхам пошуку й выдаленьня файлаў і дадзеных, і шматлікае іншае.
Беларуская мова ўбудавана ў праграмы.
• Auslogics Disk Defrag 3.2
Бясплатнае прыкладанне для дэфрагментацыі дыскаў.
• avast! Free Antivirus 6.x
Бясплатная супрацьвірусная праграма для Windows. Беларуская мова ўбудавана у шматмоўную версію ўсталявальніка.
• CCleaner 3.x
Прылада прызначана для чысткі сістэмы ад смецця. Падчас сваёй працы CCleaner шукае і выдаляе часовыя і невыкарыстоўваныя файлы, у тым ліку: cookies, гісторыя наведвання сайтаў у IE, часовыя файлы Інтэрнэта, радкі пошуку і да т.п.
• Skype 5.5.x - выдатны софт!
Бясплатная праграма для зносін розных тыпаў: телефонныя і відэагутаркі, тэкставыя паведамленні, з абанентамі па ўсім свеце праз Інтэрнэт. У адрозненне ад праграмы ICQ для размовы вам не патрэбен рэальны IP-адрас. Вы можаце працаваць і за проксі-серверам. Добрая якасць гуку. Бяскоштавыя паслугі: неабмежаваныя тэлефонныя і відэа гутаркі, тэкставыя чаты з абанентамі Skype (свабодная рэгістрацыя пад унікальным Skype-імем на афіцыйным сайце), а таксама телефонныя і відэаканферэнцыі і гуртавыя чаты. Платныя паслугі: званкі на любы рэальна існуючы нумар з любой краіны, SMS, а таксама спецыяльныя паслугі (галасавая пошта-аўтаадказнік, пераадрасаванне званкоў, уласны анлайнавы нумар, які выглядае як звычайны тэлефонны, і інш.) Аплата праз: звычайна электронныя грошы або з дапамогай спецыяльных сэрвісаў беларускіх сайтаў.
Заўвага: беларускім заканадаўствам дазволены толькі званкі па схеме кампутар – кампутар. Усе іншыя тыпы зносін праз Skype або іншыя сродкі VoIP-тэлефаніі забаронены ў Беларусі, бо абмінаюць Белтэлеком.
Да версіі Skype 3.0 можна ўсталяваць
патч, які дадае ў праграму нацыянальны беларускі сцяг
• WinRAR 4.x - выдатны софт!
Выдатны архіватар з прыемным інтэрфейсам. Акрамя свайго асноўнага фармату RAR падтрымлівае таксама мноства іншых: CAB, ARJ, LZH, TAR, GZ, ACE, UUE, BZ2, JAR, ISO. Сярод здольнасцяў WinRAR ёсць высокаэфектыўны сціск, падтрымка шматтомных архіваў, шыфраванне, самараспакавальныя модулі, рэзервовае капіяванне
• Wise PC Engineer 6.38
Камэрцыйная праграма, якая спалучае ў сябе магчымасьці й функцыі Wise Disk Cleaner Pro і Wise Registry Cleaner Pro + некаторыя дадатковыя функцыі, такія як аўтавыключэньне кампутара й г.д.